Стратапаўза
слой атмасферы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Стратапа́ўза[1] — слой атмасферы Зямлі, які з’яўляецца пераходным паміж стратасферай і мезасферай.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/22/Atmosphere_layers-be.svg/320px-Atmosphere_layers-be.svg.png)
У стратасферы тэмпература павышаецца з павелічэннем вышыні, а стратапаўза з’яўляецца слоем, дзе тэмпература дасягае максімуму. Тэмпература стратапаўзы — каля 0 °C.
На Зямлі стратапаўза знаходзіцца на вышыні 50—55 км над узроўнем мора. Атмасферны ціск складае каля 1/1000 ад ціску на ўзроўні мора.