![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/23/Cono_de_Arita%252C_Salta._%2528Argentina%2529.jpg/640px-Cono_de_Arita%252C_Salta._%2528Argentina%2529.jpg&w=640&q=50)
Стратавулкан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Стратавулка́н[1], змешаны вулкан[1], слаісты вулкан (ад лац.: stratum — слой), — тып вулкана, які мае канічную форму, складзены з мноства слаёў ацвярдзелай лавы, тэфры вулканічнага попелу. Стратавулкан характэрызуецца высокай, стромкай формай і перыядычнымі выбухнымі вывяржэннямі. Вывяргаемая лава — вязкая і густая, дзякуючы гэтаму яна застывае перад тым, як паспее далёка распаўсюдзіцца.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/23/Cono_de_Arita%2C_Salta._%28Argentina%29.jpg/640px-Cono_de_Arita%2C_Salta._%28Argentina%29.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4f/Stratovolcano.jpg/320px-Stratovolcano.jpg)
Стратавулканамі, напрыклад, з’яўляюцца Ключаўская Сопка і Карымская Сопка на Камчатцы, Фудзіяма ў Японіі[2].