Страсбургскія клятвы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Страсбургскія клятвы (лац.: Sacramenta Argentariae, фр.: Serments de Strasbourg, ням.: Straßburger Eide) — саюзніцкі дагавор паміж заходнефранкскім каралём Карлам II Лысым і яго братам усходнефранкскім каралём Людовікам II Нямецкім 14 лютага 842. Тэкст змяшчае найстаражытны помнік французскай (старафранцузскай) мовы.