![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5f/Overtone.jpg/640px-Overtone.jpg&w=640&q=50)
Стаячая хваля
From Wikipedia, the free encyclopedia
Стая́чая хва́ля[1] — з’ява, выкліканая інтэрферэнцыяй дзвюх хваль з аднолькавай частатой і амплітудай, але супрацьлеглымі кірункамі распаўсюджвання. У выніку ўтвараецца сістэматычны ўзор (англ.) (бел. з вузлоў, дзе амплітуда роўная нулю, і пучнасцей — пунктаў з максімальнай амплітудай. Адлегласць між вузламі роўная палавіне даўжыні інтэрферуючых хваль. Усе пункты стаячай хвалі ў кожны момант знаходзяцца ў раўнаважным становішчы. У тым ёсць адрозненне ад бягучай хвалі (руск.) (бел., дзе ўсе пункты праходзяць раўнаважнае становішча па чарзе, а ўздоўж усяе хвалі няма такога пункта, дзе амплітуда была б роўная нулю, як у вузле.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5f/Overtone.jpg/640px-Overtone.jpg)
Адхіленне u стаячай хвалі як функцыю ад пазіцыі x і часу t для аднаго вымярэння можна вывесці наступным чынам (у адпаведных каардынатах):
дзе А — амплітуда інтэрферуючых хваль, — вуглавая частата і k — хвалевы лік.