Стары мост (Мостар)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Стары мост (басн.: Stari most) — мост праз раку Нерэтву ў Мостары (Боснія і Герцагавіна), аб’ект са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА з 2005 года.[1]
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Стары мост.
Пабудаваны ў 1560-я гады, у часы асманскага валадарства. Больш за 420 гадоў прастаяў, але падчас югаслаўскага канфлікту 1990-х гадоў быў разбураны, да 2004 года адноўлены.[2] Рэканструяваны Стары мост лічыцца сімвалам прымірэння, незалежна ад культуры, нацыянальнасці і веравызнання насельніцтва.[3]