Стары Аскол
горад у Белгародскай вобласці Расіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Стары́ Аско́л[3] (руск.: Старый Оскол) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Старааскольскага раёна Белгародскай вобласці з 1954 года. Горад воінскай славы.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Размешчаны на беразе ракі Аскол, яе прытокаў Асколец, Убля, Кацёл, Атаманскага ручая, за 153 км на паўночны ўсход ад Белгарада, непадалёк ад мяжы з Курскай вобласцю. Суседнічае з горадам Губкін. Насельніцтва адміністрацыйнага цэнтра (па выніках Усерасійскага перапісу насельніцтва 2010 года) — 221 163 чалавекі, а насельніцтва гарадской акругі 250 000 чалавек.