![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/72/Starynka%25C5%25ADski_sielsaviet.svg/langbe-640px-Starynka%25C5%25ADski_sielsaviet.svg.png&w=640&q=50)
Старынкаўскі сельсавет (Дзяржынскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Стары́нкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Старынкі.
Старынкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Дзяржынскі раён |
Уключае | 5 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Старынкі |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 30 кастрычніка 2009 |
Насельніцтва (2009) | 550 |
![]() |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Койданаўскага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Койданаўскім раёне БССР. З 23 сакавіка 1932 года ў Койданаўскім нацыянальным польскім раёне. З 29 чэрвеня 1932 года ў складзе Дзяржынскага раёна. З 31 ліпеня 1937 года ў складзе Мінскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. З 4 лютага 1939 года ў складзе Дзяржынскага раёна. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бараўскога сельсавета[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 550 чалавек[2], з іх 93,6 % — беларусы, 2,7 % — палякі, 2,2 % — рускія[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: Вялікае Сяло, Карачуны, Паўлюці, Старынкі і Целяшэвічы.