From Wikipedia, the free encyclopedia
Станіслаў Вайцяхоўскі (польск.: Stanisław Wojciechowski; 15 сакавіка 1869 — 9 красавіка 1953) — польскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Прэзідэнт Польшчы ў 1922—1926 гадах.
Станіслаў Вайцяхоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Stanisław Wojciechowski | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Габрыэль Нарутовіч | ||||||
Пераемнік | Ігнацы Масціцкі | ||||||
Нараджэнне |
15 сакавіка 1869[1][2][…] |
||||||
Смерць |
9 красавіка 1953[4][1][…] (84 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Марыя Вайцяхоўская[d] | ||||||
Дзеці | Сафія Вайцяхоўская-Грабская[d] і Эдмунд Вайцяхоўскі[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітыка[5] і кааператыўны рух[d][5] | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 15 сакавіка 1869 года ў горадзе Каліш у шляхецкай сям’і. У 1888—1891 гадах вывучаў матэматыку і фізіку ў Варшаўскім універсітэце. Ва ўніверсітэце быў членам дзвюх падпольных арганізацый — Саюзу польскай моладзі і Саюзу рабочых. У 1891 годзе арыштаваны за ўдзел у польскім сацыялістычным руху, які выступаў за незалежнасць Польшчы. Пасля вызвалення пераязджае ў Парыж. У 1892 годзе ўдзельнічае ў стварэнні Польскай сацыялістычнай партыі, дзе ён пазнаёміўся і пасябраваў з Юзафам Пілсудскім. Заўсёды выступаў супраць тэрору як палітычнага інструмента. У 1895 годзе арыштаваны і высланы з Францыі, і да 1899 знаходзіўся ў Францыі нелегальна. У 1899 годзе перабіраецца ў Лондан, дзе вывучае прафсаюзны рух. У 1906 годзе вяртаецца ў Польшчу, выходзіць з шэрагаў Польскай сацыялістычнай партыі і працуе над стварэннем польскіх прафсаюзаў.
Падчас Першай сусветнай вайны Вайцяхоўскі, які лічыў, што Германія ўяўляе цяпер большую пагрозу для Польшчы, перабіраецца ў Маскву, дзе абіраецца старшынёй Рады Аб’яднання польскіх партый. У 1918 годзе дапамагае стварыць Польскае войска, аднак пад пагрозай арышту пакідае Маскву. З 1919 па 1920 год працуе міністрам унутраных спраў у трох розных урадах Польшчы. У гэты ж час удзельнічае ў распрацоўцы канстытуцыі Польшчы. У 1922 годзе абіраецца ў Сейм ад Польскай сялянскай партыі «Пяст».
20 снежня 1922 года быў абраны Прэзідэнтам Польшчы пасля забойства Габрыэля Нарутовіча. На гэтай пасадзе пасадзе знаходзіцца з 22 снежня 1922 года да 14 мая 1926 года. У 1926 годзе падчас Майскага перавароту ўзброеным шляхам быў адхілены ад улады сваім старым сябрам Пілсудскім. Пасля гэтага жыў прыватным жыццём і памёр у Галомбках каля Варшавы ў 1953 годзе ва ўзросце 84 гадоў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.