Сталбоўскі мір
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сталбоўскі мір — мірны дагавор, які быў падпісаны 27 лютага 1617 года ў в. Сталбова (каля Ціхвіна) і паклаў канец руска-шведскай вайне 1614—1617 гадоў. Мірны дагавор быў заключаны паміж Расіяй (цар Міхаіл Фёдаравіч) і Швецыяй (кароль Густаў II Адольф) пры пасродніцтве англійскага караля Якава I. Папярэднія перамовы праводзілі з рускага боку князь Д. І. Мязецкі, са шведскага — Якаб Понтусан Дэлагардзі.
Хуткія факты Сталбоўскі мірны дагавор, Дата падпісання ...
Сталбоўскі мірны дагавор | |
---|---|
Сталбоўскі мір 1617 г. паміж Расіяй і Швецыяй | |
На карце паказаны межы Швецыі ў 1658, па ўмовах міру да яе адышлі Інгерманландыя (светла-зялёны) і частка Карэліі (цёмна-зялёны) | |
Дата падпісання | 27 лютага 1617 года |
Месца падпісання | Сталбова на р. Сясь, Расія |
Увайшоў у сілу | з моманту ратыфікацыі |
Заканчэнне дзеяння | бестэрміновы ("вечны мір") |
Падпісалі |
Ад Расіі: князь Даніла Іванавіч Мязецкі Ад Швецыі: граф Якаб Понтусан Дэлагардзі Медыятары-назіральнікі: Англійскі пасол Джон Мерык (князь Іван Ульянаў). |
Бакі |
Расія Швецыя |
Мовы | складзены ў 3-х экз., на рускай, шведскай (арыгіналы) і нямецкай мовах (рабочы тэкст для карыстання пасроднікаў) |
Закрыць