![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/49/View_towards_Fiddleford_and_Piddles_Wood_-_geograph.org.uk_-_437962.jpg/640px-View_towards_Fiddleford_and_Piddles_Wood_-_geograph.org.uk_-_437962.jpg&w=640&q=50)
Спіс участкаў асаблівага навуковага значэння Дорсета
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гэта спіс участкаў асаблівага навуковага значэння (УАНЗ) на тэрыторыі Дорсета.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/49/View_towards_Fiddleford_and_Piddles_Wood_-_geograph.org.uk_-_437962.jpg/320px-View_towards_Fiddleford_and_Piddles_Wood_-_geograph.org.uk_-_437962.jpg)
Дорсет — цырыманіяльнае[en] графства Англіі, размешчанае ў паўднёва-заходняй частцы краіны на ўзбярэжжы праліва Ла-Манш. Складаецца з неметрапольнага графства[en] Дорсет і дзвюх унітарных адзінак: Пула і Борнмута. Займаючы тэрыторыю ў 2653 квадратныя кіламетры, Дорсет мяжуе з чатырма іншымі англійскімі графствамі: з Дэванам на захадзе, Сомерсетам на паўночным захадзе, Уілтшырам на паўночным усходзе і Хэмпшырам на ўсходзе. Сталіцай графства з’яўляецца горад Дорчэстэр. На тэрыторыі Дорсета было вылучана 140 участкаў асаблівага навуковага значэння: 103 з іх уяўляюць асаблівую біялагічную цікавасць, 21 — геалагічную цікавасць, 16 — абедзве адначасова[1].
Участкі асаблівага навуковага значэння закліканы захаваць дзікую прыроду і геалагічную спадчыну дзяржавы. Усяго на тэрыторыі Англіі налічваецца звыш 4000 УАНЗ, якія ахопліваюць каля 8 % тэрыторыі краіны. Усе ўчасткі трапляюць пад дзеянне закона аб дзікай прыродзе і сельскай мясцовасці 1981 года[en]. За прысваенне статусу ўчастка асаблівага навуковага значэння адказвае арганізацыя Natural England[en], спецыялісты якой ацэньваюць, ці ўяўляе гэтая тэрыторыя асаблівую цікавасць з прычыны сваёй фаўны, флоры, геалагічных, фізіка-геаграфічных ці геамарфалагічных асаблівасцей. Natural England была створана 1 кастрычніка 2006 года ў выніку аб’яднання трох арганізацый — Countryside Agency[en], English Nature[en] і Rural Development Service[en]; яна атрымала ўсе іх паўнамоцтвы, у прыватнасці па прысваенні статусу тэрыторыям асаблівага навуковага значэння[2][3][4].
Прыведзеныя ў спісе звесткі адсартаваны ў алфавітным парадку арыгінальных назваў на англійскай мове.