![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/12/Roman_Polanski_at_Cannes_in_2013_cropped_and_brightened.jpg/640px-Roman_Polanski_at_Cannes_in_2013_cropped_and_brightened.jpg&w=640&q=50)
Спіс узнагарод і намінацый фільма «Я абвінавачваю» (2019)
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Я абвінава́чваю» (фр.: J'accuse) — французская гістарычная драма 2019 года рэжысёра і сцэнарыста Рамана Паланскага. Карціна з’яўляецца экранізацыяй рамана «Афіцэр і шпіён[en]» англійскага пісьменніка Роберта Харыса, які выступіў у ролі суаўтара сцэнарыя. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Жан Дзюжардэн, Луі Гарэль, Эманюэль Сенье, Грэгары Гадэбуа[fr][1].
![]() Раман Паланскі, рэжысёр і суаўтар сцэнарыя карціны «Я абвінавачваю». | ||
Кінапрэмія / Кінафестываль | Вынік | |
---|---|---|
Венецыянскі кінафестываль | 4 | 5 |
Сезар | 3 | 12 |
Еўрапейская кінапрэмія | 0 | 4 |
Поўная статыстыка ![]() | ||
Усяго | 13 | 51 |
Фільм прысвечаны трагічна вядомай «справе Дрэйфуса[en]» — палітычнаму скандалу канца XIX стагоддзя ў Францыі, які ў свой час моцна падзяліў французскае грамадства. Канфлікт быў выкліканы абвінавачваннямі габрэйскага вайскоўца французскай арміі ў шпіянажы на карысць Германіі падчас франка-прускай вайны. Гісторыя Альфрэда Дрэйфуса і яго судовага працэсу і на сённяшні дзень на Захадзе ўспрымаецца як своеасаблівы прыклад несправядлівасці на найвышэйшым, дзяржаўным узроўні[2].
Прэм’ера фільма адбылася 30 жніўня 2019 года[3] ў межах конкурснай праграмы 76-га Венецыянскага кінафестывалю, дзе карціна была ўдастоена Гран-пры журы[4]. Пазней кінастужка была адзначана 12 намінацыямі на прэмію «Сезар» і ўзнагароджана ў трох катэгорыях. Такое прызнанне карціны выклікала хвалю абурэння ад праціўнікаў Рамана Паланскага, якія абвінавачваюць рэжысёра ў шэрагу сексуальных злачынстваў.
Паводле рэсурса «Internet Movie Database» агульная колькасць узнагарод фільма дасягнула 13, акрамя таго карціна была адзначана яшчэ 38 намінацыямі[4]. Найбольшай колькасцю ўзнагарод і намінацый адзначыліся:
- Рэжысёр і суаўтар сцэнарыя Раман Паланскі: 10 узнагарод, 14 намінацый.
- Аператар Павел Эдэльман: 1 узнагарода, 3 намінацыі.
- Сцэнарыст Роберт Харыс: 1 узнагарода, 2 намінацыі.
- Акцёр Жан Дзюжардэн: 6 намінацый.