![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/05/Downtown_Houston_2.jpg/640px-Downtown_Houston_2.jpg&w=640&q=50)
Спіс самых высокіх будынкаў Тэхаса
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Спіс самых высокіх будынкаў Тэхаса ранжыруе па вышыні вышынныя будынкі штата Тэхас, ЗША. Самы высокі будынак Тэхаса — 75-павярховая вежа JPMorgan Chase вышынёй 305 метраў, пабудаваная ў 1982 годзе, якая знаходзіцца ў Х’юстане[1][2]. Другі і трэці па вышыні будынкі — 71-павярховы небаскроб Wells Fargo Plaza вышынёй 302 метра, Х’юстан[3][4] і 72-павярховы небаскроб Bank of America Plaza (англ.) (бел. вышынёй 280 метраў, Далас[5][6].
Самым першым высокім будынкам Тэхаса, які адрозніваўся ад усіх астатніх будынкаў сваёй вышынёй з’яўляецца капітолій штата Тэхас вышынёй 94 метра, пабудаваны ў 1888 годзе[7][8]. Самым першым будынкам Тэхаса вышынёй вышэй за 200 метраў стала 49-павярховая вежа First City Tower (англ.) (бел. вышынёй 202 метра, пабудаваная ў 1981 годзе, Х’юстан[9][10]. Самым першым будынкам Тэхаса вышынёй вышэй за 300 метраў стала 75-павярховая вежа JPMorgan Chase вышынёй 305 метраў, пабудаваная ў 1982 годзе, Х’юстан[1][2].
Бум вышыннага будаўніцтва ў Тэхасе прыйшоўся на 1980-я гады. У гэты перыяд былі пабудаваны 21 з 32 будынкаў вышынёй ад 180 метраў, якія існуюць на гэты момант. На гэты момант не будуюцца новыя будынкі вышынёй ад 180 метраў. Прапанавана 3 праекта, вышыня якіх складзе вышэй 180 метраў. У трох гарадах штата Тэхас размешчаны будынкі вышынёй ад 180 метраў: Х’юстан (19), Далас (12), Осцін (1).
![]() | ![]() | |||
Від на Даўнтаўн Х'юстана (англ.) (бел. з Тынслі парку | Даўнтаўн Даласа (англ.) (бел. | Від на Даўнтаўн Осціна з Батлер парку |