![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/74/RedDwarfNASA.jpg/640px-RedDwarfNASA.jpg&w=640&q=50)
Спіс найбліжэйшых зорак
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
У гэты спіс найбліжэйшых да Зямлі зорак, адсартаваны ў парадку павелічэння адлегласці, увайшлі зоркі размешчаныя ў радыусе 5 пк (16,308 св. года) ад Зямлі. Уключаючы Сонца, у наш час вядомыя 57 зорных сістэм, якія могуць знаходзіцца ў межах гэтай адлегласці. Гэтыя сістэмы ўтрымліваюць агулам 64 зоркі і 13 карычневых карлікаў.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/74/RedDwarfNASA.jpg/640px-RedDwarfNASA.jpg)
Зоркі і карычневыя карлікі, бачная зорная велічыня якіх перавышае 6,5m, і якія, такім чынам, звычайна нельга ўбачыць няўзброеным вокам[1], паказаны на шэрым фоне. Іх спектральныя класы прыведзены на фоне колеру гэтых класаў. (Гэтыя колеры ўзяты з назваў спектральных тыпаў і не адпавядаюць назіраным колерам зорак і карычневых карлікаў.) Некаторыя значэнні паралаксу і адлегласці былі атрыманы Кансорцыумам па даследаванні найбліжэйшых зорак (англ.: Research Consortium on Nearby Stars, RECONS) і могуць з'яўляцца вынікамі толькі папярэдніх вымярэнняў[2].
У спіс патрапілі толькі 3 зоркі 1-й велічыні: α Цэнтаўра, Сірыус і Працыён. Яшчэ адна яркая блізкая зорка — Альтаір — знаходзіцца на адлегласці 5,14 пк ад Сонца (прыкладна 16,8 св. года). Таксама ў табліцу не патрапіла блізкая патройная сістэма 40 Эрыдана, размешчаная на адлегласці 5,04 пк.