![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b8/Blank_Map_of_Europe_-w_boundaries.svg/langbe-640px-Blank_Map_of_Europe_-w_boundaries.svg.png&w=640&q=50)
Спіс дзяржаў і залежных тэрыторый Еўропы
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Еўропа геаграфічна абмежавана Арктыкай і Атлантычным акіянам, Міжземным і Чорным морамі, гарамі Каўказ і Урал. Па гістарычных і культурных прычынах геапалітычныя межы на кантыненце значна шырэйшыя і ахопліваюць вобласці Азіі (Расія, Турцыя, Кіпр, Каўказ), Афрыкі (іспанскія валоданні), Арктыкі (уладанні Расіі і Нарвегіі) і Паўночнай Амерыкі (уладанні Даніі).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b8/Blank_Map_of_Europe_-w_boundaries.svg/640px-Blank_Map_of_Europe_-w_boundaries.svg.png)
Еўропа палітычна падзелена на каля 50 незалежных краін, 6 непрызнаных краін і шэраг тэрыторый з асаблівым статусам. Па форме дзяржаўнага ладу на кантыненце ёсць 5 федэрацый і адна канфедэрацыя, у адпаведнасці з формай праўлення — 38 рэспублік і 12 манархій.
Усе краіны на кантыненце з’яўляюцца членамі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (за выключэннем Ватыкана), Савета Еўропы (за выключэннем Беларусі). 27 членаў Еўрапейскага Саюза, 8 краін з’яўляюцца афіцыйнымі кандыдатамі на членства ў ЕС.