![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0f/LocationAfrica.png/640px-LocationAfrica.png&w=640&q=50)
Спіс дзяржаў і залежных тэрыторый Афрыкі
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Афрыка — другі па колькасці насельніцтва і па велічыні кантынент пасля Еўразіі. Плошча Афрыкі (уключаючы астравы) — 30 221 532 км². Афрыка займае 6 % ад поўнай паверхні Зямлі і 20,4 % ад поўнай плошчы сушы. Насельніцтва Афрыкі — 960 мільёнаў чалавек (у 2005), гэта складае прыблізна 14 % сусветнага насельніцтва. Агульная колькасць дзяржаў і залежных тэрыторый[1] у Афрыцы — 61 (з іх 54 незалежных). Сюды ўваходзяць 10 астраўных, 14 нутракантынентальных і 37 дзяржаў з шырокім выхадам у моры і акіяны. Краіны Афрыкі ўмоўна дзеляць на 4 рэгіёны — Паўночны, Паўднёвы, Заходні і Усходні.
![Афрыка на карце свету](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0f/LocationAfrica.png/640px-LocationAfrica.png)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c4/African_continent-ru.svg/640px-African_continent-ru.svg.png)
Кантынент абмываецца Міжземным морам на поўначы, Суэцкім каналам і Чырвоным морам на паўночным усходзе, Індыйскім акіянам на ўсходзе і паўднёвым усходзе і Атлантычным акіянам на паўднёвым захадзе, захадзе і паўночным захадзе.
Ніжэй прадстаўлены спіс усіх краін і залежных тэрыторый у Афрыцы. Таксама на кожную краіну прыводзіцца сталіца, мова, грашовая адзінка, насельніцтва, плошча і ВУП на душу насельніцтва (залежныя тэрыторыі і дзяржава Маўрыкій пазначаны зялёным колерам, незалежныя дзяржавы — чырвоным).