Спіс дзеючых канстытуцый
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Спіс канстытуцый утрымлівае пералік краін свету ў залежнасці ад даты прыняцця ў іх дзеючых канстытуцый. Спіс аб'яднаны ў дзве групы: некадыфікаваныя канстытуцыі і кадыфікаваныя канстытуцыі. Канстытуцыі непрызнаных і часткова прызнаных дзяржаў прыведзены ў адмысловым раздзеле.
Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах пададзены станам на 2011 год |
У канстытуцыйным праве прынята наступная класіфікацыя канстытуцый:[1]
- пісаныя канстытуцыі
- кадыфікаваныя
- некадыфікаваныя
- няпісаныя канстытуцыі
- змяшаныя канстытуцыі
Усе не кадыфікаваныя канстытуцыі, у тым ліку няпісаныя і змяшаныя, магчыма аб'яднаць у нефарматныя канстытуцыі[2].
Самай старой з дзеючых пісаных канстытуцый з'яўляецца Канстытуцыя ЗША, прынятая 17 верасня 1787 года на Філадэльфійскім канвенце[3].
Сярод нядзейных першых канстытуцый зніклых дзяржаў варта адзначыць Канстытуцыю Корсікі (англ.) (бел. (1755 год), Канстытуцыю Рэчы Паспалітай (1791), Канстытуцыю Сардзінскага каралеўства (1848).