крымінальная справа пра змову групы асоб з мэтай адхілення ад улады Аляксандра Лукашэнкі вясной 2021 года і ажыццяўлення палітычных пераўтв From Wikipedia, the free encyclopedia
Справа аб спробе перавароту ў Беларусі — крымінальная справа пра змову групы асоб з мэтай адхілення ад улады Аляксандра Лукашэнкі вясной 2021 года і ажыццяўлення палітычных пераўтварэнняў у Беларусі.
11 красавіка 2021 года ў Маскве былі затрыманы Аляксандр Фядута[1] і адвакат Юрась Зянковіч, а 12 красавіка ў Шклове — лідар партыі БНФ Рыгор Кастусёў[2]. Паводле інфармацыі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Кастусёў і Фядута былі затрыманы «па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства»[3]. Беларускі бок звярнуўся да расійскага (Лукашэнка папрасіў Пуціна, а Тэртэль — Бортнікава) с просьбай аказаць садзейнічанне ў арганізацыі затрымання ў Маскве адпаведных асоб, у расійскую сталіцу выехала беларуская група захопу ў складзе 11—12 чалавек[4].
17 красавіка 2021 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў планах змоўшчыкаў было выкраданне аднаго альбо двух яго дзяцей і ўтрыманне іх у склепе ў Гомельскай вобласці. Ён таксама заявіў аб жаданні ЗША (Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне, Федэральнае бюро расследаванняў) заняцца арганізацыяй замаху на прэзідэнта і яго дзяцей. Лукашэнка загадаў спецслужбам агучыць інфармацыю ў СМІ[4].
У гэты ж дзень ФСБ Расіі распаўсюдзіла інфармацыю, што ў сумеснай аперацыі з КДБ Беларусі спынена супрацьпраўная дзейнасць Юрася Зянковіча, які мае падвойнае грамадзянства ЗША і Рэспублікі Беларусь, і Аляксандра Фядуты, якія планавалі ажыццяўленне ваеннага перавароту ў Беларусі па адпрацаванаму сцэнару «каляровых рэвалюцый» з прыцягненнем мясцовых і ўкраінскіх нацыяналістаў, а таксама фізічную ліквідацыю Аляксандра Лукашэнкі[5].
Па інфармацыі, атрыманай ад беларускіх спецслужбаў, у прыватных чатах аднаго з інтэрнэт-мэсенджэраў А. Зянковіч і А. Фядута арганізавалі абмеркаванне плана ўзброенага мяцяжу ў Беларусі і вырашылі правесці ў Маскве асабістую сустрэчу з выкарыстаннем даступных ім мер канспірацыі з апазіцыйна настроенымі генераламі Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь[5].
У ФСБ Расіі заявілі, што канчатковай мэтай з’яўлялася змяненне канстытуцыйнага ладу са скасаваннем пасады прэзідэнта і ўскладаннем кіраўніцтва краінай на «Камітэт нацыянальнага прымірэння». Як лічыць расійская спецслужба, Зянковіч планаваў стаць «куратарам» парламента краіны і прававой сістэмы, а Фядута хацеў займацца палітычнай рэформай і ідэалагічнай працай[5].
Па дадзеных ФСБ Расіі, датай ажыццяўлення ваеннага перавароту быў абраны дзень правядзення парада Перамогі ў Мінску 9 мая 2021 года[5]. Пры гэтым, па дадзеных, агучаных беларускім тэлеканалам АНТ, пераварот планаваўся на чэрвень—ліпень 2021 года[6].
Па інфармацыі ФСБ Расіі, пасля кансультацый у ЗША і Польшчы, для рэалізацыі гэтага плана Зянковіч і Фядута вырашылі правесці ў Маскве ў кабінеце аднаго з рэстаранаў асабістую сустрэчу з апазіцыйна настроенымі ваеннымі генераламі Беларусі. Пасля дакументавання сустрэчы Фядута і Зянковіч былі затрыманы расійскімі сілавікамі і перададзены беларускім партнёрам[5].
Па паведамленні ФСБ Расіі, план ваеннага перавароту, выкладзены Фядутам і Зянковічам, уключаў наступнае:
На тэлеканале АНТ былі паказаны фрагменты запісаў з відэаканферэнцый у Zoom, дзе аб падрыхтоўцы перавароту казалі абвінавачаныя ў гэтым дзеячы апазіцыі і эмігранты. Адным з удзельнікаў тых анлайн-сустрэч быў Ігар Макар, былы супрацоўнік спецпадраздзялення «Алмаз» МУС Беларусі. Ён паведаміў, што анлайн-сустрэчы ладзіліся з перыядычнасцю прыблізна раз у тры тыдні і запісваліся Юрасем Зянковічам. На ніх абмяркоўваліся ўзаемадзеянне з беларускай дыяспарай, спосабы ўздзеяння на сілавікоў, каб яны «перайшлі на бок народа», аднак абмеркавання дзяржаўнага перавароту так, як пра гэта паведамілі беларускія дзяржаўныя СМІ, на тых Zoom-канферэнцыях, у якіх ён удзельнічаў, не было[7]. Пазней І. Макар заявіў, што Ю. Зянковіч паляцеў у Маскву пад асабістыя гарантыі бяспекі з боку Вольгі Карач і дадаў, што на стрымах, якія дэманстраваліся на АНТ, павінна была прысутнічаць Вольга Карач, але гэтага не адбылося[8].
У дачыненні да Фядуты і Зянковіча распачата крымінальная справа па частцы 1 артыкула 357 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («Змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады»), якая прадугледжвае пакаранне пазбаўленнем волі на тэрмін ад васьмі да дванаццаці гадоў[9].
25 красавіка былы супрацоўнік КДБ Беларусі і былы першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Станіслаў Князеў заявіў, што рыхтавалася каля 150 пазадарожнікаў з буйнакалібернымі кулямётамі, якія паказвалі па тэлебачанні, калі яны ганяліся па пустыні за Кадафі. Ён таксама паведаміў, што меркавалася, што пад прыкрыццём ўварвання яны дойдуць ад мяжы з Літвой да Мінска за 3 гадзіны, з буйнакаліберных кулямётаў возьмуць рэзідэнцыю прэзідэнта і расстраляюць прэзідэнта[10].
30 красавіка прадстаўнік КДБ Беларусі назваў 9 чалавек, якія з’яўляюцца фігурантамі крымінальнай справы:
Першыя чацвёра ўтрымліваюцца ў следчым ізалятары КДБ, у дачыненні да астатніх Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь завочна ўжыла меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту[11].
Разглядаць справу пачалі 29 ліпеня 2022 года. Аляксандр Фядута ў сваім апошнім слове заявіў, што насамрэч змова была арганізаваная ў выніку аператыўнага эксперыменту. Ён сказаў, што не меў карыслівых або нізкіх мэтаў. Рыгор Кастусёў сказаў, што не даваў згоды на ўдзел у змове, сваёй віны ён не прызнаў.
5 верасня 2022 года ў судзе Мінскага раёна вынеслі прысуд па справе аб змове з мэтай захопу ўлады. Абвінавачаны Юрый Зянковіч быў прысуджаны да 11 гадоў пазбаўлення волі, Аляксандр Фядута і Рыгор Кастусёў — да 10 гадоў пазбаўлення волі[12].
3 ліпеня 2024 года Рыгор Кастусёў выйшаў на волю[13].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.