Спораўскае (балота)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Балота Спораўскае ўяўляе сабой адзін з буйнейшых у Еўропе комплекс пойменных нізінных балот, якія захаваліся ў натуральным стане, плошчай 19075 гектараў.[1] Дзякуючы сваім памерам балотны масіў застаецца стабільнай экасістэмай, якая ў пэўнай ступені не залежыць ад змен на прылягаючых тэрыторыях. Разам з возерам Спораўскае ўтварае біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння «Спораўскі», утвораны ў сучасных межах у 1999 годзе.[1] З'яўляецца тэрыторыяй, важнай для птушак з 1998 года (код — BY002-003, крытэрыі А1, В2, В3). Першае рамсарскае ўгоддзе заснавана ў 1999 годзе (крытэрыі 1а, 2а).[1]