From Wikipedia, the free encyclopedia
Спесміла (Spesmilo) — састарэлая дзесятычная міжнародная грашовая адзінка, якую прапанаваў увесці ў 1907 годзе эсперантыст Рэнэ дэ Сасюр. Спесміла выкарыстоўвалася да першай сусветнай вайны ў якасці разліковай адзінкі некалькімі брытанскімі і швейцарскімі банкамі, перш за ўсё «Эсперантыстскім чэкавым банкам» (Ĉekbanko esperantista).
Спесміла (літаральна «тысяча спеса») складаўся з 10 спесцэнта, ці 100 спесдэка, ці 1000 спеса, і раўнаваўся паводле кошта 0,733 грама золата, што ў той час складала палову Долара ЗША, ці два з паловай швейцарскага франка.
Сімвал спесміла ўяўляў з сабе манаграму Sm.[1][2] Знак маецца ва Унікодзе (пачынаючы з версіі 5.2), дзе яму нададзены код нададзены код U+20B7[3]
У 1942—1993 эсперантысцкая арганізацыя Universala Ligo выкарыстоўвала іншую грашовую адзінку, стэла.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.