![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/15/F-15_wingtip_vortices.jpg/640px-F-15_wingtip_vortices.jpg&w=640&q=50)
Спадарожны струмень
From Wikipedia, the free encyclopedia
Спадарожны струмень (спадарожны след) — гэта паветранае цячэнне ў выглядзе віхраў, зрываемых з заканцовак крыла самалёта ў палёце.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/15/F-15_wingtip_vortices.jpg/640px-F-15_wingtip_vortices.jpg)
Кожны віхор утвараецца з-за імкнення паветра перацячы з вобласці павышанага ціску (пад крылом) у вобласць зніжанага ціску (над крылом). Хоць віхры хутка згасаюць (каля 5 хвілін), але ўсё ж за цяжкім самалётам яны могуць цягнуцца на кіламетры. Знаходжанне ў спадарожным следзе іншага самалёта стварае эфект «язды па купінах» з-за высокай турбулентнасці, некалькі авіякатастроф адбылося з-за пападання ў спадарожны след і немагчымасці аднавіць кіраванне самалётам. Авіядыспетчары ўлічваюць гэты эфект пры арганізацыі ўзлётаў і пасадак, вытрымліваючы інтэрвалы, дастатковыя для развейвання або зносу ветрам спадарожных струмянёў з зоны глісады. У апошні час для кантролю спадарожных струмянёў у зоне глісады пачынаюць ужываць лідары.
Для памяншэння страт энергіі на ўтварэнне спадарожнага следу на канцах крылаў усталёўваюцца спецыяльныя заканцоўкі, якія на выгляд нагадваюць невялікія «крылцы» — аэрадынамічныя грабяні або вінглеты (ад англ.: winglets), размешчаныя вертыкальна або нахільна. Усталёўка гэтых элементаў дазваляе павялічыць пад'ёмную сілу крыла і знізіць расход паліва. Да недахопаў адносяць паменшаную ўстойлівасць да бакавога ветру.