From Wikipedia, the free encyclopedia
Со́ус (ад фр.: sauce — падліўка) ці падліўка — вадкая заправа да асноўнай стравы і/ці гарніру. Соусы надаюць больш сакавітую кансістэнцыю стравам і павялічваюць іх каларыйнасць. Шматлікія соусы ўтрымліваюць спецыі і смакавыя рэчывы, якія дзейнічаюць узбуджальна на органы стрававання; яркая афарбоўка соусаў выгодна адцяняе колеры асноўных прадуктаў стравы.
Соусы не толькі падаюць да гатовых страў, але і выкарыстоўваюць падчас іх падрыхтоўкі: шматлікія прадукты смажаць у соусе ці запякаюць пад соусам. Спецыялізаваны сасуд для захоўвання соусаў завецца соуснік.
Шырока распаўсюджаныя соусы: кетчуп, маянэз, соевы соус, беарнскі соус, бешамель, ткемалі, сацэбелі, сальса, рыбны соус, часныковы соус, грыбны соус, тартар, Тысяча астравоў.
Уласна слова соус узыходзіць да лац.: salsus — «пасолены» (пар. «сальса»)[1]. Да эпохі антычнага Рыма адносіцца і адзін з першых агульнавядомых соусаў — гарум.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.