Сонечныя плямы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сонечныя плямы — цёмныя вобласці на Сонца, тэмпература якіх паніжана прыкладна на 1500 К у параўнанні з участкамі фотасферы, што іх акаляюць. Назіраюцца на дыску Сонца (з дапамогай аптычных прыбораў, а ў выпадку буйных плям — і няўзброеным вокам) у выглядзе цёмных плям. Сонечныя плямы з'яўляюцца абласцямі выхаду ў фотасферу моцных (да некалькіх тысяч гаўсаў) магнітных палёў. Пацямненне фотасферы ў плямах абумоўлена падаўленнем магнітным полем канвектыўных рухаў рэчыва і, як следства, зніжэннем патоку пераносу цеплавой энергіі у гэтых абласцях.
Колькасць плям на Сонца (і звязаны з ёю лік Вольфа) — адзін з галоўных паказчыкаў сонечнай магнітнай актыўнасці.
На халаднейшых зорках (класа K і халадней) назіраюцца плямы нашмат большай плошчы, чым на Сонцы.[3]