Сонечная сістэма
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сонечная сістэма — зорная сістэма, якая складаецца з Сонца і яго планетнай сістэмы і якая ўключае ў сябе ўсе натуральныя касмічныя аб'екты, якія абарочваюцца вакол Сонца: планеты і іх спадарожнікі, а таксама малыя целы — астэроіды, метэароіды, каметы, касмічны пыл.
У Сонцы сканцэнтравана пераважная частка ўсёй масы сістэмы (каля 99,866 %), яно ўтрымлівае сваім прыцягненнем планеты і іншыя целы, якія належаць да Сонечнай сістэмы. Чатыры найбуйнейшыя аб'екты — газавыя гіганты — складаюць 99 % астатняй масы (пры гэтым большая частка прыпадае на Юпітэр і Сатурн — каля 90 %).