адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Сно́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Сноў.
Сноўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Нясвіжскі раён |
Уключае | 18 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Сноў |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Старшыня сельсавета | Карпей Галіна Іосіфаўна |
Насельніцтва (2019) | 5 089 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Нясвіжскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 9 жніўня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пагарэлецкага сельсавета[1], 12 жніўня 1970 года — частка скасаванага Лысіцкага сельсавета (вёска Галаўцы)[2]. У 1977 годзе ў складзе сельсавета ўтвораны пасёлак Церасполле[3]. 26 верасня 1983 года ў склад Гарадзейскага сельсавета перададзена вёска Галаўцы[4]. 24 жніўня 2005 года ў склад сельсавета перададзеныя вёскі Клепачы і Панюцічы Ліпскага сельсавета[5]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Грыцкевіцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: Грыцкевічы, Грыцы, Мацылёўшчына, Нялепава, Супрунавічы)[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 4315 чалавек[7], з іх 88,9 % — беларусы, 6,1 % — рускія, 2,9 % — палякі[8]; паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 5089 чалавек[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.