Снежны барс (іншая назва і́рбіс) — драпежнае млекакормячае сямейства каціных падсямейства Pantherinae.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Даўжыня цела да 130 см, хваста да 105 см, маса да 40 кг. Колер дымчата-шэры, амаль белы, з кольцаладобнымі цёмнымі плямамі.
Пашыраны ў высакагор’ях Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі, непальскіх і індыйскіх Гімалаях, на поўдні Алтая і Саян, на ўсходзе ад Тыбецкага плато і на захадзе Паміра, Гіндукуша і Цянь-Шаня. Летам жыве каля лініі снягоў на вышыні да 5500 м, зімой у поясе хвойных лясоў, ніжэй за 1800 м.
Папуляцыя снежных барсаў ў раёне Саньцзян’юань, дзе бяруць пачатак найбуйнейшыя кітайскія рэкі, паводле ацэнак, перавышае 1000 асобін. Гэты раён стаў галоўным арэалам пражывання драпежнікаў[2].
Асноўны корм — капытныя жывёлы.
У вывадку да 5, звычайна 2—3 кацяняці.
Занесены у Чырвоную кнігу МСАП. Знаходзіцца пад дзяржаўнай аховай першай катэгорыі ў Кітаі.