![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8d/Belarus-Smalyany-Bely_Kovel_Castle-1.jpg/640px-Belarus-Smalyany-Bely_Kovel_Castle-1.jpg&w=640&q=50)
Смальянскі замак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Смальянскі замак, або замак «Белы Ковель» — руіны замка знаходзяцца на паўночна-заходняй ускраіне вёскі Смальяны (Аршанскі раён, Віцебская вобласць) на правым беразе ракі Дзярноўка. Замак пабудаваны ў 1-й чвэрці 17 ст. князем С. Сангушкам-Ковельскім. Змураваны з буйной цэглы і невялікіх камянёў. Моцна пашкоджаны ў час Паўночнай вайны ў 1708 г., канчаткова разбураны ў 1-й палавіне 19 ст. Захаваліся рэшткі вежы.
Хуткія факты Замак "Белы Ковель", Краіна ...
Замак | |
Замак "Белы Ковель" | |
---|---|
![]() Руіны замка | |
54°36′05,6″ пн. ш. 30°03′15,30″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Смальяны |
Архітэктурны стыль | Рэнесанс |
Заснавальнік | Сымон Самуэль Сангушка |
Дата заснавання | другое дзесяцігоддзе XVII стагоддзя |
Стан | захаваліся руіны вежы |
![]() |
Закрыць