From Wikipedia, the free encyclopedia
Сма́йлік (англ.: smiley — «які ўсміхаецца»), або шчаслівы твар (☺/☻) — стылізаваная графічная выява чалавечага твару, які ўсміхаецца; традыцыйна малюецца ў выглядзе жоўтага круга з двума чорнымі кропкамі, якія ўяўляюць сабой вочы, і чорнай дугой, якая ўяўляе рот. Смайлікі шырока выкарыстоўваюцца ў папулярнай культуры, само слова «смайлік» таксама часта ўжываецца як агульны тэрмін для любога эмацікона (выявы эмоцыі не графікай, а знакамі прыпынку).
Упершыню ў мастацтве стылізаваная выява чалавечага твару для выраза эмоцый выкарыстоўваў рэжысёр Інгмар Бергман у фільме «Партовы горад», але гэта выява выражала пакуту. Пазней ужо шчаслівы твар выкарыстоўваўся ў рэкламных кампаніях фільмаў «Лілі» ў 1953 годзе і «Жыжы» у 1958 годзе. Шчаслівы твар упершыню быў уведзена ў папулярную культуру ў 1958 годзе, калі радыёстанцыя WMCA у Нью-Ёрку правяла конкурс па самым папулярным радыёшоу таго часу «Кузен Брусі». Слухачы, якія адказалі па тэлефоне на пытанні, узнагароджваліся талстоўкай «Добрыя хлопцы!», малюнак на якой уключаў выяву шчаслівага твару. Тысячы такіх талстовак былі раздадзены ў канцы 1950-х гадоў.
У 1963 годзе Харві Бол, амерыканскі камерцыйны мастак, быў запрошаны ў рэкламную кампанію для стварэння выявы шчаслівага твару, якое меркавалася выкарыстоўваць на кнопках. Зробленая ім выява ў выглядзе цёмных авальных вачэй і складак па баках рота на ярка-жоўтым фоне стала найбольш знакавай версіяй[1][2].
Упершыню ў гісторыі выкарыстоўваць дужку ў якасці ўсмешкі здагадаўся рускі пісьменнік Уладзімір Набокаў, які пражываў у ЗША. Ён у 1969 годзе ў інтэрв'ю часопісу The New York Times прамовіў:
Я часта думаю, што павінен існаваць адмысловы друкарскі знак, які пазначае ўсмешку, — нешта накшталт выгнутай лініі, дужкі, што ляжыць ніц; менавіта гэты значок я паставіў бы замест адказу на ваша пытанне.— Уладзімір Набокаў. Інтэрв'ю Олдэну Уітмену[3]
Смайлік з'яўляецца друкаванай версіяй сімвалаў з кодам 1 і 2 на кодавай старонцы CP437 (1981) у першых камп'ютарах IBM PC і ва ўсіх наступных PC-сумяшчальных камп'ютарах. Для сучасных камп'ютараў ва ўсіх версіях Windows пасля Windows 95[4] можна выкарыстоўваць смайлік у складзе набору сімвалаў Windows Glyph List 4, хоць некаторыя камп'ютарныя шрыфты прапускаюць частку сімвалаў, а некаторыя сімвалы не могуць адлюстроўвацца праграмамі, несумяшчальнымі з Юнікодам[5]. Смайлік таксама маецца ў фармаце Юнікод Basic Multilingual Plane[6].
Сімвалы смайліка ў Юнікодзе: | |||
☺ | U+263A | Alt+1 | Белы смайлік |
☻ | U+263B | Alt+2 | Чорны смайлік |
Юнікод змяшчае таксама «сумны» смайлік: | |||
☹ | U+2639 | Белы сумны смайлік |
19 верасня 1982 года прафесар Універсітэта Карнегі-Мелана ў горадзе Пітсбург у штаце Пенсільванія Скот Фалман прапанаваў выкарыстоўваць паслядоўнасць сімвалаў :-) у якасці смайліка[7] (гл. эмацікон).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.