From Wikipedia, the free encyclopedia
Служба агульнай разведкі, САР[1][2][3] — разведвальная служба федэральнага ўрада Судана, створаная ў ліпені 2019 года на базе былой Нацыянальнай службы разведкі і бяспекі, НСРБ (араб. جهاز الأمن والمخابرات الوطني السوداني, Jihaaz Al Amn Wal Mukhaabaraat Al Watani).
Падчас прэзідэнцтва Амара аль-Башыра Нацыянальная служба разведкі і бяспекі была неверагодна магутным органам. Актамі аб нацыянальнай бяспецы 1999 і 2010 гадоў яна атрымала шырокія паўнамоцтвы. Яе часта называюць тайнай паліцыяй[4][5][6].
Спецслужба вяла дзейнасць і мела агентаў на Блізкім Усходзе, у Паўночнай Афрыцы і Заходняй Еўропе. Так, напрыклад, НСРБ створана шырокая агентурная сетка ў Іраку.
Акрамя таго, НСРБ кіравала сіламі аператыўнай падтрымкі[7].
З 2004 па 2009 год спецслужбу ўзначальваў Салах Гош. Пазней пасаду кіраўніка займаў Махамед Ата аль-Мулу. У 2018 годзе Гош прызначаны паўторна[8].
13 красавіка 2019 года падчас дзяржаўнага перавароту Гош быў звольнены з пасады кіраўніка агенцтва[9]. На яго месца прызначаны Абу Бакр Мустафа[10].
Так як падчас Суданскай рэвалюцыі НСРБ удзельнічала ў рэпрэсіях супраць пратэстоўцаў, то было прынята рашэнне аб яе скасаванні. Канстытуцыйным дэкрэтам Пераходнага ваеннага савета № (33) 2019 года орган перайменаваны ў Службу агульнай разведкі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.