Слоўнік беларускай мовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Слоўнік беларускай мовы — найбольш поўны акадэмічны слоўнік беларускай мовы, выдадзены ў 2012 годзе, падрыхтаваны з улікам змен, што адбыліся ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі». У аснову рэестра слоўніка, які ўключае каля 150 тыс. слоў, пакладзены рэестр «Слоўніка беларускай мовы» 1987 года выдання, значна дапоўнены лексікай, што ўвайшла ва ўжытак у апошнія дзесяцігоддзі, а таксама лексікай, якая можа вызваць цяжкасці пры напісанні па новых правілах.
Слоўнік беларускай мовы | |
---|---|
| |
Аўтар | уклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш]; навук. рэд. А. А. Лукашанец, В. П. Русак. |
Жанр | акадэмічны слоўнік |
Мова арыгінала | беларуская |
Выдавецтва | Беларуская навука |
Выпуск | 2012 |
Старонак | 916 |
ISBN | 978-985-08-1365-7 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.