From Wikipedia, the free encyclopedia
Слонімская брыгада БСА — беларускае вайсковае фармаванне ў складзе БСА, якое было створанае без дазволу немцаў, з-за чаго хутка было імі ж расфармаванае. Афіцыйна называлася «1-й Брыгадай Беларускае Самааховы».
1-я Брыгада Беларускае Самааховы | |
---|---|
Гады існавання | лета (верагодна, жнівень) 1942 года |
Краіна | Трэці рэйх |
Падпарадкаванне | Рэйхскамісарыят Остланд |
Уваходзіць у | Беларускі корпус самааховы |
Тып | дапаможная паліцыя |
Складаецца з |
Слонімскі батальён БСА Быценскі батальён БСА Дзярычэнскі батальён БСА |
Функцыя | антыпартызанскія баі |
Дыслакацыя | Слонім |
Маршы |
«Марш Слонімскай брыгады» «Баецкі марш» «Хаўтурны марш» |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | капітан Іван Таранка |
Хутка па стварэнні Беларускага корпуса самааховы (16 ліпеня 1942 года) на Слонімшчыне былі ўтвораныя 3 батальёны БСА:
Слонімскі акруговага камітэт Беларускай Народнай Самапомачы, узначалены Рыгорам Зыбайлам, вырашыў скарыстацца невыразнасцю зместу нямецкага дазволу, склаўшы з новаўтвораных батальёнаў цэлую брыгаду пад назвай «1-я Брыгада Беларускае Самааховы» з брыгадзіным штабам у Слоніме. Камандоўцам брыгады стаў капітан Іван Таранка (Таранька). Начальнікам арганізацыйна-персанальнага аддзела штаба Слонімскай брыгады БСА стаў Аляксей Васіленя[1][2].
Стварэннем брыгады займаліся цягам месяца.
Не атрымаўшы ад немцаў дастатковай колькасці зброі, самаахоўцы «нелегальна» набывалі яе ў італьянскіх жаўнераў, якія вярталіся з усходняга фронту, за самагонку і сала аўтаматы і кулямёты.
Калі пра стварэнне брыгады стала вядома нямецкім уладам (лета 1942 года[3], верагодна, жнівень), нямецкія жаўнеры пры падтрымцы бронесамаходаў абкружылі кашары слонімскай самааховы і забралі зброю. Штаб брыгады быў распушчаны. Таксама нямецкая жандармерыя забрала 2 кулямёты ў быценскіх самаахоўцаў.
Марш Слонімскай брыгады | Баецкі марш | Хаўтурны марш |
---|---|---|
У ногу шагайце! Раз, два, тры,
Раз, два тры! Мацней там трымайце вінтоўку! Бо вораг ня сьпіць у полі, у бары. Зважай-жа! Стральцы на “узгатоўку”.
Слонімская брыгада Сталёвы шых. І кожнага зьністожыць гада Наш гостры штых!
Сачы-жа! Стой пільна на варце. Хай вораг пракляты зноў зубы зьвярыць, То-ж куляў напэўна нам хваце!
Ваяцкі дух нашай брыгады. Вінтоўку к плячу на ўзгатоўку ўскінь Гэй! Сьцеражыцеся гады! |
Грукаюць ужо шагі батальёнаў
Пад Пагоні Крывіцкай — правод Бараніць свае Родныя Гоні Выйшаў сам Беларускі Народ. І ідуць вось рады за радамі Грудзі, вочы палаюць агнём Ужо ніколі ня будуць над намі Панаваць чужакі з бізуном.
Бо мы куляй, штыхом Родны Край зберажом Прад варожым зладзейскім наскокам, Каб свабодна цьвілі, Каласілісь палі Ад Смаленска да Беластоку.
Беларускі ваяцкі мундзер Мацней сэрцы б’юцца дзявочы Бо то ж наш Беларускі Жаўнер. І ідуць вось рады за радамі Грозна рэха ўтаруе шагам, З пад шаломаў палаюць вачамі Не вярнуцца назад ужо панам. |
Ты палёг Баяўнік! Краю роднага
Верны сын бараніўшы наш сьцяг Зямлю нашу свабоду народную Баявы твой закончаны шлях. Ужо па вуліцах сёлаў і гораду Грукацяць батальёнаў шагі У нас ласкі ня будзе для ворага Непамшчоных ня будзе магіл. Дык бывай! Над тваею магілаю Мы прысягу Краіне даём Што з варожай расправімся сілаю Беларусь сонцам мы апранём. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.