Слепаўрон (герб)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Слепаўрон (польск.: Ślepowron) — прыватнаўласніцкі герб, вядомы з сярэдзіны XIV ст. У XVI ст. ад герба «Слепаўрон» утварыўся герб «Корвін». Гербам карысталіся больш за 350 родаў у Беларусі, Літве, Украіне і Польшчы, у т.л. Гасеўскія, Касакоўскія, Красінскія, Пуласкія.