Сланечнікі (Ван Гог)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Сланечнікі» (фр.: Tournesols) — назва двух цыклаў карцін нідэрландскага мастака Вінцэнта ван Гога. Першая серыя выканана ў Парыжы ў 1887 годзе. Яна прысвечана кветкам, якія ляжаць. Другая серыя выканана праз год, у Арлі. У ёй букет сланечнікаў намаляваны ў вазе. Дзве парыжскія карціны набыў сябра ван Гога Поль Гаген.