From Wikipedia, the free encyclopedia
Славацкая крона (славацк.: Koruna) (код ISO 4217 — «SKK») — нацыянальная валюта Славакіі ў 1939—1945 і 1993—2008. 1 славацкая крона была роўная 100 гелерам (славацк.: halier). Існавалі манеты вартасцю 50 гелераў і 1, 2, 5, 10 крон; банкноты — 20, 50, 100, 200, 500, 1000 і 5000 крон. Манеты чаканіліся на манетным двары ў Крэмніцы. Манеты ў 10 і 20 гелераў былі выключаныя з абарачэння 31 снежня 2003 г..
Славацкая крона | |
---|---|
Коды і сімвалы | |
Коды ISO 4217 | SKK |
Тэрыторыя абарачэння | |
Уведзена | 8 лютага 1993 |
Валюта-папярэднік | koruna[d] |
Эмісія і выраб монет і банкнот | |
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) | Нацыянальны банк Славакіі |
Курсы на 14 лістапада 2024 года | |
1 USD | 28,6 SKK |
1 EUR | 30,13 SKK |
1 RUB | 0,2889 SKK |
1 GBP | 36,2 SKK |
1 JPY | 0,1838 SKK |
1 BYN | 8,401 SKK |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Упершыню славацкая крона была ўведзеная ў 1939 г. Першапачаткова гэта былі банкноты Чэхаславакіі з наддрукоўкай «Славацкая дзяржава», затым дзяржаўныя квіткі Славацкай рэспублікі і нарэшце банкноты Нацыянальнага банка Славакіі.
Існавалі банкноты ў 5, 10, 20, 50, 100, 500, 1000, 5000 крон розных выпускаў і манеты ў 5, 10, 20, 50 гелераў, 1, 5, 10, 20 і 50 крон.
Паўторна славацкая крона была ўведзена ў абарачэнне 8 лютага 1993 г. пасля распаду Чэхаславакіі.
З 1 студзеня 2009 года замест кроны быў уведзены еўра. Цалкам з абароту знікла 17 студзеня 2009.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.