From Wikipedia, the free encyclopedia
Сету (саманазвы setu, seto) — малалікі фіна-ўгорскі народ, які насяляе Пячорскі раён Пскоўскай вобласці Расіі і прылеглыя раёны Эстоніі, якія да 1920 года ўваходзілі ў склад Пскоўскай губерні. Гістарычная вобласць пражывання народа сету завецца Сетумаа.
Дакладную колькасць сету вызначыць цяжка, бо гэтая этнічная група не занесена ў спісы народаў, якія пражываюць на тэрыторыі Расіі і Эстоніі, падвергнулася моцнай асіміляцыі, але часцей называецца лічба 10 тыс. чал. Пры перапісах насельніцтва сету звычайна запісвалі сябе эстонцамі і рускімі. У Расіі паводле перапісу 2002 года 197 чалавек ідэнтыфікавалі сябе як сету.
У Эстоніі сету афіцыйна маюць статус нацыянальнай меншасці, іх мова лічыцца вырускі дыялектам эстонскай мовы. У сувязі з выкладаннем у школах блізкай літаратурнай эстонскай сету Эстоніі перайшлі на яе. Самі сету лічаць сваю мову самастойнай.
Сету ў адрозненне ад лютэран-эстонцаў праваслаўныя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.