Серыя раманаў «Гары Потэр»
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Гары Потэр» (англ.: «Harry Potter») — папулярная серыя раманаў англійскай пісьменніцы Джаан Кэтлін Роўлінг. Кожны з раманаў апісвае адзін год жыцця галоўнага героя — хлопчыка-чараўніка па імені Гары Потэр. Усе сем частак сталі бестселерамі і перакладзены на мноства моў свету, у тым ліку і на беларускую. Апошняя, сёмая, частка з’явілася ў продажы 21 ліпеня 2007 года. Агульны тыраж кніг склаў больш за 400 мільёнаў экзэмпляраў[1] (на 64 мовах) — болей, чым у якой-небудзь іншай серыі дзіцячых кніг.
Хуткія факты Гары Потэр, Аўтар ...
Гары Потэр | |
---|---|
Harry Potter | |
Аўтар | Дж. К. Роўлінг |
Жанр | Фэнтэзі, раман |
Мова арыгінала | англійская |
Серыя | Гары Потэр |
Выдавецтва | |
Выпуск | 1997—2007 |
Месца публікацыі | Вялікабрытанія |
Закрыць