Сельскія населеныя пункты Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
У Рэспубліцы Беларусь крытэрыі для катэгорый населеных пунктаў вызначаюцца Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года № 154-З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным ладзе Рэспублікі Беларусь»[1].
Да катэгорыі сельскіх населеных пунктаў адносяцца:
- аграгарадкі — добраўпарадкаваныя населеныя пункты з вытворчай і сацыяльнай інфраструктурай для забеспячэння дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў для іх насельніцтва і жыхароў прылеглых тэрыторый;
- пасёлкі, вёскі — населеныя пункты з вытворчай і сацыяльнай інфраструктурай, не аднесеныя да аграгарадкоў;
- хутары — населеныя пункты, не аднесеныя да аграгарадкоў, вёсак альбо пасёлкаў.