Сельская гаспадарка Францыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Францыя — найбуйнейшы ў Еўропе вытворца сельскагаспадарчай прадукцыі (20 % ад усёй вытворчасці ў ЕС). Гэтаму спрыяюць выдатныя агракліматычныя рэсурсы, прымяненне сучасных тэхналогій ды аграрная палітыка ЕС. Па экспарце прадукцыі сельскай гаспадаркі займае першае месца ў ЕС і трэцяе ў свеце. На долю сельскай гаспадаркі прыпадае прыкладна 2 % ВУП, на долю аграпрамысловага комплексу — больш за 4 %. У 2007 сельская гаспадарка Францыі атрымала 8 млрд еўра еўрапейскіх субсідый, у агарарным жа комплексе было створана прадукцыі на 33 млрд еўра. У структуры сельскай гаспадаркі Францыі суадносіны раслінаводства і жывёлагадоўлі прыкладна роўныя.