Сельджукі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сельджу́кі (туркм.: Seljuklar, азерб.: Səlcuqlar, турэцк.: Selçuklular, узб.: Saljuqiylar, перс.: سلجوقیان Saljuqiyân, араб. والسلاجقة Saljuq, as-Salājiqa) — галіна агуза-туркменскага племя кынык (гынык)[1][2][3], якая належала да цэнтральнаазіяцкіх цюркаў.
Артыкул пра племя. Пра дынастыю гл. Сельджукіды.
Імя атрымалі ад галоўнага правадыра сваёй арды, Сельджука, які пасяліўся, паводле падання, у 955 годзе ў Джэндзе на Сыр-Дар'і, што знаходзіўся на тэрыторыі сучаснага Казахстана; яго ўнукамі былі заваёўнікі Тагрул-бек і Чагры-бек. Адзінаўладнымі султанамі сельджукаў былі Тагрул-бек (1035, 1058—1063), сын Чагры-бека Алп-Арслан (1063—1072), Мелік-шах (1072—1092).