вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Се́лаўшчына[1] (трансліт.: Sielaŭščyna, руск.: Селовщина) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Бярозаўскага сельсавета. Размешчана за б км ад Бярозы, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Вёска
Селаўшчына
|
Вядома ў XVIII ст. як маёнтак Сейлаўшчына ў Берасцейскім ваяводстве, які ротмістр Пётра Сербіеўскі завяшчаў кляштару картэзіянцаў у Бярозе.
Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1864 годзе ў Сашыцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года пад назвай Селаўшчызна ў Сялецкай воласці, дзейнічаў хлебазапасны магазін. Вёска межавала з выселкам і сядзібай той жа назвы, а таксама з вёскай, у якой дзейнічаў хлебазапасны магазін, і аколіцай Лазова. У 1905 годзе чыгуначная будка Селаўшчына з 4 жыхарамі адносілася да Бярозаўскай воласці.
З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Палескага ваяводства Польшчы. З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Самойлавіцкім сельсавеце.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну загінулі 6 воінаў-землякоў. З 1964 года ў Бярозаўскім сельсавеце (цэнтр — г. Бяроза). Паводле перапісу 1970 года мелася ферма, вёска Лазова ў саўгасе «Прамень».
21 мая 1984 года выключана з рэестра в. Лазова, паколькі злілася з сучаснай вёскай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.