![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9b/National_Association_Against_Woman_Suffrage.jpg/640px-National_Association_Against_Woman_Suffrage.jpg&w=640&q=50)
Сексізм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сексі́зм (англ.: sexism, ад лац.: sexus — пол) — ідэалогія і практыка дыскрымінацыі людзей паводле прыкметы полу[1]. Чалавек, які вызнае ці практыкуе сексізм, завецца сексістам. Тэрмін «сексізм» з’явіўся ў 1960-я гады, з уздымам фемісцкага руху на Захадзе. Ён утвораны па аналогіі са словам «расізм».
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9b/National_Association_Against_Woman_Suffrage.jpg/640px-National_Association_Against_Woman_Suffrage.jpg)
Сексізм як ідэалогія заснаваны на стэрэатыпных мадэлях гендарных роляў. Ён ставіць ролі, здольнасці, інтарэсы і мадэлі паводзін людзей у залежнасць ад іх гендара.
У рамках фемісцкай тэорыі сексізм часцей за ўсё разглядаецца як праява патрыярхату, гэта значыць як дыскрымінацыя жанчын мужчынамі. Тым не менш, існуе альтэрнатыўнае разуменне сексізму як з’явы, якая ў прынцыпе можа быць двухбаковай. Некаторыя антыфеміністы выкарыстоўваюць паняцце сексізму ў стаўленні да мужчын для крытыкі феміністак[2]. Унутры самога фемісцкага руху ўяўленне аб магчымасць «адваротнага сексізму» характэрна для больш умераных плыняў, прадстаўніцы якіх вінавацяць у сексізме і мізандрыі радыкальных феміністак[3].
Сексізм прыводзіць да дэрэалізацыі чалавека, падаўлення яго індывідуальнасці, перашкаджае раскрываць свой унутраны патэнцыял, што ўрэшце прыводзіць да росту колькасці неўрозаў, дэпрэсій, узаемнага недаверу паміж людзьмі, замінае развіццю грамадства. У развітых краінах ёсць праграмы, у тым ліку адукацыйныя, скіраваныя на пераадоленне сексісцкіх стэрэатыпаў.