![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4e/Flag_of_Ceredigion.svg/langbe-640px-Flag_of_Ceredigion.svg.png&w=640&q=50)
Сейсілуг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сейсілуг вал.: Seisyllwg — раннесярэднявечная дзяржава ў Паўднёва-Заходнім Уэльсе (хутчэй княства, чым каралеўства), якая існавала ў VII—X стст.
каралеўства | |||||
Сейсілуг | |||||
---|---|---|---|---|---|
вал.: Seisyllwg | |||||
|
|||||
![]() Сейсілуг, як частка Дэхейбарта, на карце Уэльса. |
|||||
|
|||||
Мова(ы) | валійская | ||||
Афіцыйная мова | Валійская мова | ||||
Рэлігія | хрысціянства | ||||
Форма кіравання | манархія | ||||
Кіраўнікі дзяржавы | |||||
кіраўнік Сейсілуга | |||||
• 665—700 | Сейсіл ап Клідаг | ||||
кіраўнік Сейсілуга | |||||
• 872—909 | Кадэл ап Родры | ||||
![]() |
У 720 годзе кароль Керэдыгіяна Сейсіл ап Клідаг — прамы нашчадак Керэдыга перамог Дывед і адабраў у яго вобласць Істрад-Тыві[1]. Новая дзяржава была названа ў яго гонар Сейсілугам. Гэта новаўтворанае каралеўства працягвала пашырацца. У канцы VII — пачатку VIII стагоддзяў у яго склад увайшлі Біэлт і Гвертрыніян. Мужчынская лінія роду караля Керэдыга згасла ў 872 годзе са смерцю Гургана ап Мейрыга. Скарыстаўшыся дынастычным крызісам, яго швагер Родры Вялікі захапіў Сейсілуг і зрабіў яго на некаторы час субкаралеўствам Гвінеда. Аднак пасля смерці Родры яго сын Кадэл у той ці іншай ступені аднавіў незалежнасць Сейсілуга.[2] У 904 годзе Кадэл заваяваў суседні Дывед, пасадзіўшы там свайго сына Хівела Добрага. А ў 920 годзе Хівел, атрымаўшы ў спадчыну трон Сейсілуга, аб'яднаў абедзве свае дзяржавы ў каралеўства Дэхейбарт.