From Wikipedia, the free encyclopedia
Сеза́рыя Э́вара (парт.: Cesária Évora; 27 жніўня 1941, Міндэлу — 17 снежня 2011, Сан-Вісентэ; па мянушцы «басаногая дзіва») — спявачка з астравоў Зялёнага Мыса, выканаўца морны, фаду і мадыньі.
Сезарыя Эвара | |
---|---|
Cesária Évora | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 27 жніўня 1941[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 снежня 2011[4][5][…] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | Каба-Вердэ |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | |
Гады актыўнасці | 1957—2011[7] |
Інструменты | вакал[d] |
Жанры | морна, фаду |
Лэйблы | Lusafrica |
Узнагароды | |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Спявала на кабавердыйскай крэольскай — дыялекце партугальскай мовы. Акустычнае апраўленне голасу складалі раяль, гавайская гітара, акардэон, скрыпкі і кларнет.
На сцэну Эвара нязменна выходзіла басанож — гэта сімвалічная даніна беднаты, у якой жылі (і працягваюць жыць) яе землякі на Астравах Зялёнага Мыса. Сезарыя хадзіла басанож і ў жыцці, ужо вельмі шмат гадоў. Яна абувалася толькі ў сандалі падчас паездак па краінам з умераным кліматам[8].
У сваёй краіне спявачка фінансавала ўсю сістэму пачатковай школьнай адукацыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.