Святла́на Віктараўна Хо́дчанкава (у замужжы — Яглыч; нар. 21 студзеня 1983, Масква, СССР) — расійская актрыса тэатра, кіно і тэлебачання.

Хуткія факты Святлана Віктараўна Ходчанкава, Імя пры нараджэнні ...
Святлана Віктараўна Ходчанкава
руск.: Светлана Викторовна Ходченкова
Thumb
Святлана Ходчанкава на прэм'еры фільма «Мы з будучыні 2» у кінатэатры «Кастрычнік»
Імя пры нараджэнні Святлана Віктараўна Ходчанкава
Дата нараджэння 21 студзеня 1983(1983-01-21) (41 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія актрыса, мадэль, тэатральная актрыса, кінаактрыса, кінарэжысёр
Кар’ера 2003 — н. ч.
Узнагароды
Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі
IMDb ID 1300303
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Біяграфія

Святлана Ходчанкава нарадзілася ў Маскве 21 студзеня 1983 года. Доўгі час жыла з маці ў горадзе Жалезнадарожны. У 16 гадоў нядоўга працавала ў мадэльным агенцтве.

Дэбют у кіно — у фільме Станіслава Гаварухіна «Блаславіце жанчыну» (2003). За гэты фільм была намінавана на кінапрэмію «Ніка» за лепшую жаночую ролю. Працягнула кар’еру роллю празорлівай Касандры ў гістарычным тэлесерыяле «Талісман кахання» (2005).

У 2005 годзе скончыла Тэатральны інстытут імя Барыса Шчукіна, курс М. Барысава.

У 2011 годзе адбыўся галівудскі дэбют актрысы[1] — карціну «Шпіён, выйдзі прэч!»[2] Святлана прадставіла разам з амерыканскімі калегамі на Венецыянскім кінафестывалі.

Член партыі «Адзіная Расія»[3]. Член Саюза кінематаграфістаў Расіі.

Зноскі

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.