Светлагорская ЦЭЦ
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Светлагорская ЦЭЦ — філіял РУП «Гомельэнерга», прадпрыемства энергетыкі якое знаходзіцца ва ўсходняй частцы горада Светлагорску. Пабудаваная ў 1958 годзе. Вызначаная магутнасць 155 МВт.
Светлагорская ЦЭЦ | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | Гомельская вобласць Светлагорск |
Статус | дзеючая |
Увод у эксплуатацыю | 1958 |
Асноўныя характарыстыкі | |
Электрычная магутнасць, МВт | 155 МВт |
Характарыстыкі абсталявання | |
Асноўнае паліва | прыродны газ |
Кацельныя агрэгаты | БКЗ_210-140-Ф (4 шт.), ПК-14-2(3 шт.) |
Колькасць і марка турбін | ПТ-60/75-130, Р-50-130-ПР1, Р-15-90, ТР-16/25-10, Т-14-10. |
На карце | |
Будаўніцтва Васілевіцкай ДРЭС (цяпер Светлагорскай ЦЭЦ) — найбуйнейшай цеплавой электрастанцыі ў БССР было пачата ў 1954 годзе, а ў 1958 годзе быў пушчаны яе першы блок.
Светлагорская ЦЭЦ складаецца з цэлага комплексу магутных збудаванняў: галоўнага корпуса, будынка галоўнага шчыта кіравання, берагавой помпавай станцыі, хімводаачысткі, мазутагаспадарства, ГРП — 1, 2, АРП 110 кВ, 220 кВ.
Светлагорская ЦЭЦ абсталявана высокапрадукцыйным найскладанейшым абсталяваннем. Высокія параметры пару, па тым часе: ціск 100 атмасфер і тэмпература 540 град. С, дазвалялі выпрацоўваць электраэнергію з найменшай удзельным расходам паліва на адпушчаны кілават-гадзіну. Для кіравання асноўным і дапаможным абсталяваннем, абароны яго ад пашкоджання, кіравання цеплавымі працэсамі і ўліку расходу паліва і пара шырока ўжываліся і ўжываюцца аўтаматычныя сродкі.
У 1958 году пушчаны першы турбагенератар. Будаўніцтва скончана ў 1965 годзе. Праектная магутнасць ДРЭС — 322 мВт.
У сувязі з развіццём прамысловай вытворчасці горада Светлагорска і перавагай цеплавых нагрузак над электрычнымі, Васілевіцкая ДРЭС была перайменаваная ў 1978 годзе ў Светлагорскую ЦЭЦ.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.