From Wikipedia, the free encyclopedia
Свен Фішэр (ням.: Sven Fischer; нар. 16 красавіка 1971, Шмалькальдэн, Зуль, ГДР) — нямецкі біятланіст, чатырохразовы алімпійскі чэмпіён і сяміразовы чэмпіён свету.
Свен Фішэр | |
---|---|
ням.: Sven Fischer | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | біятлон |
Нарадзіўся |
16 красавіка 1971[1][2] (53 гады) |
Грамадзянства | |
Рост | 186 см |
Вага | 82 кг |
Афіцыйны сайт (ням.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў Шмалькальдэне. У раннім узросце займаўся лёгкай атлетыкай, у трэцім класе тройчы на тыдзень хадзіў на трэніроўкі.
У верасні 1983 года быў прыняты ў ДЮСШ, дзе перайшоў у біятлон. Пасля здачы экзаменаў праз шэсць гадоў далучыўся да арміі, аднак падзенне Берлінскай сцяны прымусіла Свена завяршыць ваенную кар’еру.
Фішэр пачаў актыўна трэніравацца, але ў 1989 годзе, калі Свену было 18 гадоў, у яго ўзніклі праблемы з надкаленнікамі, звязаныя з занадта хуткім ростам у юнацтве. У выніку яму прыйшлося прапусціць увесь сезон і нават задумацца аб завяршэнні кар’еры. Тым не менш, у сезоне 1990 года Фішэр вярнуўся і ў снежні адсвяткаваў першую перамогу на этапе Кубка Еўропы ў Хохфільцэне. Праз тыдзень дэбютаваў у эстафеце на этапе Кубка свету. У 1992 годзе выступіў у Паклюцы, стаўшы членам асноўнай зборнай Германіі.
У 1993 годзе атрымаў перамогу ў спрынце на чэмпіянаце свету ў Бораўцы, праз год стаў бронзавым прызёрам у індывідуальнай гонцы на Алімпійскіх гульнях. У 1998 годзе перамог у эстафеце, на гульнях-2002 заняў другое месца ў спрынце і эстафеце. Алімпіяда ў Турыне прынесла Фішэру два залатыя (спрынт, эстафета) і адзін бронзавы (гонка пераследу) медалі.
Двойчы выйграваў Кубак свету (1996/97, 1998/99), быў другім (1993/94, 2004/05) і трэцім (1995/96, 1997/98, 1999/2000) у агульным заліку.
На чэмпіянатах свету Фішэр выйграў сем залатых медалёў, з якіх адзін ён здабыў у 1993 годзе ў каманднай гонцы, якая цяпер не праводзіцца, чатыры ў эстафеце (1995, 1997, 2003, 2004) і па адной у індывідуальнай гонцы і ў мас-старце (абедзве ў 1999 г.). Шэсць разоў ён станавіўся віцэ-чэмпіёнам і сем разоў — бронзавым прызёрам.
На этапах Кубка свету ён выйграваў 34 разы і двойчы станавіўся пераможцам у агульным заліку (у 1997 і 1999).
На працягу 1990-х і першай паловы 2000-х гадоў нямецкае трыа Фішэр, Рыка Грос і Франк Люк былі лідарамі як нямецкага, так і сусветнага біятлона, неаднаразова перамагалі як у асабістых спаборніцтвах, так і ў эстафетах на ўсіх найбуйных турнірах.
Адметным знакам Свена Фішэра з’яўлялася тое, што ён заўсёды, нават у самы люты мароз бегаў без пальчатак. У выніку чаго на Фінале Кубка свету ў Ханты-Мансійску ў 2005 годзе абмарозіў рукі і не змог узяць удзел у апошнім старце сезона.
Пасля заканчэння сезона 2006/07 заявіў пра завяршэнне спартыўнай кар’еры. Цяпер Свен Фішэр працуе на нямецкім тэлеканале ZDF.
Жанаты з 2007 года, двое дзяцей.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.