![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/94/Soyuz_TMA-3_launch.jpg/640px-Soyuz_TMA-3_launch.jpg&w=640&q=50)
Саюз-У
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Саюз-У» — трохступеньчатая ракета-носьбіт сярэдняга класа з сямейства Р-7. Прызначана для вывядзення на калязямную арбіту касмічных апаратаў народнагаспадарчага, навукова-даследчага («Рэсурс-Ф», «Фатон») і спецыяльнага прызначэння (спадарожнікі серыі «Космас»), а таксама пілатуемых і грузавых касмічных караблёў серый «Саюз» і «Прагрэс». З'яўляецца мадыфікацыяй ракеты-носьбіта «Саюз», распрацаванай на базе папярэдніх варыянтаў ракеты Р-7А, у 1973 годзе. Адрозненне РН «Саюз-У» ад папярэднікаў заключалася ва ўжыванні рухавікоў першай і другой ступеняў з падвышанымі энергетычнымі характарыстыкамі.
Саюз-У | |
![]() | |
Старт ракеты-носьбіта Саюз-У | |
Агульныя звесткі | |
---|---|
Краіна | ![]() ![]() |
Сямейства | Р-7 |
Прызначэнне | ракета-носьбіт |
Распрацоўшчык | РКЦ-Прагрэс |
Вытворца | ГНП РКЦ «Прагрэс» |
Асноўныя характарыстыкі | |
Колькасць ступеней | 3 |
Даўжыня | 47,3—51,1 м |
Дыяметр | 10,3 м |
Стартавая маса | 308 000—313 000 кг |
Гісторыя запускаў | |
Стан | Эксплуатацыя завершана |
Месцы запуску | Байканур; Плясецк (да 17 мая 2012 г.) |
Лік запускаў | 793 («Саюз-У») + 72 («Саюз-У2») |
- паспяховых | 771 («Саюз-У») + 72 («Саюз-У2») |
- няўдалых | 22 («Саюз-У») |
Першы запуск | 18 мая 1973 |
Апошні запуск | 17 мая 2012[1] (Плясецк) 22 лютага 2017 (Байканур) |
Першая ступень | |
Маршавы рухавік | РД-117 |
Другая ступень | |
Маршавы рухавік | РД-118 |
Трэцяя ступень | |
Маршавы рухавік | РД-0110 |
«Саюз-У», які замяніў сабой РН «Узыход», стаў базавай ракетай для запуску касмічных апаратаў рознага прызначэння (спадарожнікаў дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, КА для эксперыментаў па матэрыялазнаўству, таксама касмічных караблёў «Саюз» і «Прагрэс»).