Сацыябіялогія (ад сацыя- і біялогія) — міждысцыплінарная навука, якая сфармавалася на стыку некалькіх навуковых дысцыплін. Сацыябіялогія спрабуе тлумачыць сацыяльныя паводзіны жывых істот наборам пэўных пераваг, выпрацаваных у ходзе эвалюцыі. Гэтая навука часта разглядаецца як адгалінаванне біялогіі і сацыялогіі. У той жа час даследчае поле сацыялогіі перасякаецца з вывучэннем эвалюцыйных тэорый, заалогіяй, генетыкай, археалогіяй і іншымі дысцыплінамі. У сферы сацыяльных дысцыплін сацыябіялогія блізкая да эвалюцыйнай псіхалогіі і выкарыстоўвае інструментарый тэорыі паводзінаў.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.