Сарцыны (Sarcina) — род грамстаноўчых кокаў, якія дзеляцца ў трох узаемна перпендыкулярных напрамках, утвараючы пры гэтым кубічныя «цюкі», ад чаго і атрымалі сваю назву. Сапрафіты, звычайна неспараносныя, нерухомыя і непатагенныя[1]. Здольныя да сінтэзу бактэрыяльнай цэлюлозы[2]. Сустракаюцца ў глебе, вадзе, паветры і жывых арганізмах[1]. Многія прадстаўнікі гэтага роду з’яўляюцца часткай мікрафлоры чалавека і жывуць на скуры і ў тоўстым кішачніку.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Тыпавога прадстаўніка гэтага роду, Sarcina ventriculi, можна выявіць на паверхні насення метлюжковых, у глебе, кішачніку чалавека, трусоў і марскіх свінак[3].