![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/44/Sargon_of_Akkad.jpg/640px-Sargon_of_Akkad.jpg&w=640&q=50)
Сарган Старажытны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Са́рган Старажытны, або Сарган Акадскі (акад.: ŠAR.RU.KI.IN — Шарум-кен, або Шару-кін — Сапраўдны цар) — акадскі цар, стваральнік першай у свеце імперыі, памеры якой былі перасягнуты толькі праз паўтары тысячы гадоў. Кіраваў 55 гадоў, паводле так званай кароткай храналогіі — з 2270 па 2215 гады да нашай эры. Створаная ім дынастыя кіравала каля 140 гадоў[5].
Хуткія факты Сарган Старажытны, Нараджэнне ...
Сарган Старажытны | |
---|---|
![]() Так званая «Маска Саргана» (каля 2300 г. да н.э.), выяўленая ў Ніневіі пры раскопках храма Іштар. Скульптурная выява акадскага цара, верагодна Саргана ці яго ўнука Нарам-Суэна. Іракскі музей, Багдад. | |
Нараджэнне |
XXIV стагоддзе да н.э.[1] |
Смерць |
XXIII стагоддзе да н.э.[2] |
Бацька | Ла'ібум[d] |
Маці | Энітум[d] |
Жонка | Ташлултум[d] |
Дзеці | Рымуш[d][3], Маніштушу[d][3], Энхедуана[d][4], Шу-Энліль[d] і Ллаба'іс-такал[d] |
![]() |
Закрыць
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Сарган.