шведская плыўчыха From Wikipedia, the free encyclopedia
Сара Фрэдрыка Шэстрэм (швед. Sarah Fredrika Sjöström; нар. 17 жніўня 1993 годзе, Рэнінгэ, камуна Салем, лен Стакгольм) — шведская плыўчыха, алімпійская чэмпіёнка 2016 года, 8-разовая чэмпіёнка свету і 11-разовая чэмпіёнка Еўропы. Спецыялізуецца ў плаванні батэрфляем і вольным стылем на дыстанцыях 50, 100 і 200 метраў[4][5][6].
Сара Шэстрэм | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | плаванне[d][1] |
Клуб | Södertörns SS[d] і Energy Standard[d] |
Нарадзілася |
17 жніўня 1993[2] (31 год) |
Грамадзянства | |
Рост | 182 см[2][3] |
Вага | 76 кг[2][3] |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Выйграла залаты медаль у сваім першым фінале сусветнага чэмпіянату ў Рыме ў 2009 годзе, а праз чатыры гады заваявала «золата» і «срэбра» у Барселоне.
Рэкардсменка свету на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем з 5 ліпеня 2014 года. Рэкардсменка свету на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем з 2 жніўня 2015 года. Экс-рэкардсменка свету на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем у 2009—2012 гадах (захоўвае рэкорд Еўропы на гэтай дыстанцыі). Рэкардсменка Швецыі на дыстанцыях 50, 100 і 200 метраў вольным стылем, а таксама 100 метраў на спіне.
Прадстаўляла Швецыю на Алімпійскіх гульнях 2008, 2012 па і 2016 гадоў.
На чэмпіянаце свету 2019 года ў карэйскім Кванджу, 22 ліпеня, заваявала сярэбраны медаль на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем, на фінішы саступіла Маргарэт Мак-Ніл 0,39 секунды.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.